“Іншым я ўжо не буду” – гэта дакументальны фільм пра выдатнага, знаёмага шматлікім пакаленням акцёра і рэжысёра Мікалая Бурляева. Мікалай Пятровіч – чалавек з цвёрдымі перакананнямі, якія ён адстойвае і ў сваёй працы. Падчас творчай сустрэчы, якая папярэднічала прэм'еры, ён згадаў нямала цікавага.
Гутарылi пра:
Кіно – якое не павінна служыць аднаму толькі рынку, як і ўся культура. “Я лічу, што нельга прадаваць мастацтва за грошы, бо культура і грошы – паняцці несумяшчальныя”.
Ідэалогію – Мікалай Пятровіч стаў дэпутатам Дзяржаўнай Думы дзеля падтрымкі мастацтва. “Ідэалогія – гэта зацвярджэнне ідэалаў праз мастацтва”.
Тэатр – з якога Мікалай Бурляеў даўно сышоў, але вярнуўся праз паўстагоддзя па асабістым запрашэнні Мікіты Міхалкова для ўдзелу ў спектаклі “12”.
Фестываль “Залаты віцязь”, які ён узначальвае шмат гадоў. “Кінафэст “Залаты Віцязь” прапагандуе маральныя ідэалы і ўзвышэнне душы чалавека”.
Фільм “Іншым я ўжо не буду” адлюстроўвае некалькі гадоў жыцця Мікалая Бурляева праз шчырыя інтэрв'ю артыста. Зняў фільм адзін з найлепшых рэжысёраў канала “Культура” Антон Мікалаеў.
Гледачоў на сустрэчы сабралася шмат, некаторыя прызнаваліся, што чакалі магчымасці ўбачыць Мікалая Бурляева не адзін год.
Акрамя таго, Мікалай Бурляеў прывёз на фестываль фільм “Адмяніўшы вайну” пра палкоўніка “Альфы” Уладзіміра Келехсаева. Гэты фільм чакае вас у пазаконкурснай праграме фестывалю.