Навiны

Цырымонія закрыцця фестывалю «Лістапад» прайшла ў кінатэатры «Масква»

Цырымонія закрыцця фестывалю «Лістапад» прайшла ў кінатэатры «Масква»
26.11.2021
Фестываль завершаны, дзякуй усім, хто быў з намі! Рады падзяліцца вынікамі і яшчэ раз павіншаваць пераможцаў:

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За гуманізм і духоўнасць у кіно» прысуджаецца рэжысёру фільма «Ілхак» – Джахонгіру Ахмедаву (Рэспубліка Узбекістан)
Спецыяльны прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за ўвасабленне духоўнасці ў мастацтве - фільм «Летчык» (Расія)
Спецыяльны прыз Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Кіно без межаў» за развіццё культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванне дружбы паміж народамі ўручаны фільму «Qazaq. Гісторыя залатога чалавека» (Казахстан)
Спецыяльная ўзнагарода «Мова кіно - мова дружбы» дастаецца фільму «Веласіпедам да Месяца» (Грузія)
Кіно маладых. Лепшы анімацыйны фільм - «Жывапіс па нумарах" (Аўстралія)
Кіно маладых. Дыплом за шчырасць у асвятленні праблем чалавечай годнасці - «Мядовая цыгара» (Францыя)
Кіно маладых. Дыплом за лепшую рэжысуру - Манзаралі Шэралі, «Абуза» (Таджыкістан)
Кіно маладых. Спецыяльны прыз журы - «Лулу» (Францыя)
Кіно маладых. За лепшае ўвасабленне тэмы фестывалю «Кіно - сімфонія адзінства» - «Ад дзвярэй да дзвярэй» (Індыя, Афганістан)
Кіно маладых. Дыплом за дакладную кінаіронію - «Белы гетэрасексуальны мужчына» (Расія)
Кіно маладых. Дыплом за дзёрзкасць задумы - «Сіняе сэрца» (Куба)
Кіно маладых. Дыплом за паспяховы дэбют - «Маякоўскі» (Расія)
Кіно маладых. Прыз за лепшы фільм конкурсу імя рэжысера В. Т. Турава - «Сын» (Іран)
Дакументальнае кіно. Прыз сімпатый гледачоў за лепшы дакументальны фільм - «Страла» (Беларусь)
Дакументальнае кіно. Прыз рэжысеру за лепшае ўвасабленне вобраза выдатнага дзеяча культуры і мастацтва, які прысвяціў сябе служэнню Айчыне - Антон Нікалаеў, «Іншым я ўжо не буду» (Расія)
Дакументальнае кіно. За творчы пошук і наватарства - «Кадакушы» (Турцыя)
Дакументальнае кіно. Дыплом за рэалізацыю арыгінальнага мастацкага рашэння фільма - «Свабодны палет» (Іспанія, Расія)
Дакументальнае кіно. Прыз за вернасць жанру - «Санунку/Апошні» (Азербайджан)
Дакументальнае кіно. Прыз за адлюстраванне гісторыка-культурных і цывілізацыйных кодаў нацыянальнай ідэнтычнасці - «Страла» (Беларусь)
Дакументальнае кіно. Прыз за ўвасабленне вобраза героя-сучасніка і тэмы захавання гістарычнай памяці - «Народжаны на Неўскім пятачку» (Расія)
Дакументальнае кіно. Прыз за захаванне традыцый грузінскага кіно - «МШТ-15. Анёл шчасця» (Грузія)
Дакументальнае кіно. Прыз за раскрыццё ўнутранага свету мастака ў сучаснай рэальнасці - «Балада пра Галілея» (Балгарыя)
Дакументальнае кіно. Спецыяльны прыз журы - «Ціхая спадчына» (Балгарыя)
Дакументальнае кіно. Гран-пры за лепшы дакументальны фільм - «Далекі план» (Расія)
Прыз за лепшую аператарскую работу імя Ю. А. Марухіна - Томас В. Кінаст, «Каралеўская гульня» (Германія, Аўстрыя)
Прыз сімпатый гледачоў за лепшы ігравы фільм - «Каралеўская гульня» (Германія, Аўстрыя)
Спецыяльны прыз журы за жаночую ролю - Лу Лампрос, «Мая ноч» (Францыя)
Спецыяльная згадка журы - «Унутранае ззянне» (Венесуэла)
Прыз за лепшае гукавое (музычнае) рашэнне - «Агонь» (Казахстан)
Прыз за лепшую мужчынскую ролю - Олівер Мазучы, «Каралеўская гульня» (Германія, Аўстрыя)
Прыз за лепшую жаночую ролю - Яншу Ву, «Ідучы за яе ценем», (Кітай)
Прыз за лепшую рэжысуру - Айжан Касымбек, «Агонь» (Казахстан)
Прыз за лепшы сцэнарый - Асгар Фархадзі, «Герой» (Іран)
Прыз журы кінапрэсы - «Герой» (Іран)
Гран-пры "Золата Лістапада" за лепшы фільм - «Ілхак» (Узбекістан)





















← Назад да спісу навін

XXVIIIМінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіў з 4 па 11 лістапада 2022 года