Навiны

24 жніўня пад старшынствам віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта XXVIII ММКФ «Лістапад»

24 жніўня пад старшынствам віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта XXVIII ММКФ «Лістапад»
25.08.2022
Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — гэта найбуйнейшы кінафорум, на які з 1994 года ў Беларусі збіраюцца вядомыя рэжысеры, акцеры, аператары, аматары кінамастацтва. Селета фестываль пройдзе з 4 па 11 лістапада!

Гледачам будуць прапанаваныя да прагляду фільмы-канкурсанты, а таксама шырокая пазаконкурсная і рэтраспектыўная праграмы, сустрэчы, майстар-класы, выставы.

Конкурсныя працы будуць паказаны не толькі ў сталіцы, але і рэгіенах. У Оршы як культурнай сталіцы гэтага года пройдзе сустрэча з кінематаграфістамі з краін-удзельніц фестывалю.

Акрамя традыцыйных намінацый ігравога, неігравога кіно, конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік», конкурсная праграма гэтага года ўключае ў сябе новую намінацыю – анімацыйнае кіно.

Журы вызначыць лепшыя кінастужкі ў кожнай з намінацый. Па добрай традыцыі будзе ўручаны і прыз імя беларускага кінарэжысера Віктара Турава. У гэтым годзе стаць яго уладальнікам можна будзе незалежна ад намінацыі.

Навацыя 28-га кінафоруму – правядзенне пітчынгаў (прэзентацый) студэнцкіх фільмаў, а таксама кінапраектаў, прысвечаных перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.

Кінафестываль «Лістапад» дэбютаваў у 1994 годзе і быў закліканы аб'ядноўваць лепшыя карціны, створаныя на постсавецкай прасторы. У першых форумах прымалі ўдзел фільмы з Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана. З часам кінафестываль пашырыўся, заваяваў аўтарытэт, а ў 2003 годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага.

← Назад да спісу навін

XXVIIIМінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіў з 4 па 11 лістапада 2022 года