Навiны

Дырэкцыя XXVIII ММКФ «Лістапад» абвяшчае прыем заявак для ўдзелу ў фестывалі

Дырэкцыя XXVIII ММКФ «Лістапад» абвяшчае прыем заявак для ўдзелу ў фестывалі
26.08.2022
Дырэкцыя XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» аб'яўляе прыём заявак для ўдзелу ў фестывалі па наступных намінацыях:
- гульнявое кіно,
- негульнявое кіно,
- конкурс анімацыйных фільмаў,
- конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік».

Заяўкі прымаюцца да 01 кастрычніка 2022.

Селета фестываль пройдзе з 4 па 11 лістапада!

Кінафестываль «Лiстапад» дэбютаваў у 1994 годзе і быў прызваны аб'ядноўваць лепшыя карціны. У першых форумах прымалі ўдзел фільмы з Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана. З часам кінафестываль пашырыўся, заваяваў аўтарытэт, а ў 2003 годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Гэта найбуйнейшы кінафорум, на які кожны год у Беларусі збіраюцца вядомыя рэжысеры, акцеры, аператары, аматары кінамастацтва.

← Назад да спісу навін

XXVIIIМінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіў з 4 па 11 лістапада 2022 года