Навiны

Міністэрства культуры аб'яўляе конкурс творчых канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця XXVIII ММКФ «Лістапад»

Міністэрства культуры аб'яўляе конкурс творчых канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця XXVIII ММКФ «Лістапад»
27.08.2022
Міністэрства культуры праводзіць конкурс творчых канцэпцый цырымоній адкрыцця і закрыцця XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Да ўдзелу запрашаюцца як прафесійныя рэжысеры, якія маюць вопыт правядзення масавых святаў, эстрадных паказаў, так і навучэнцы, студэнты ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці «рэжысура кіно і тэлебачання», «рэжысура тэатра (тэатр лялек)», рэжысура тэатра (драматычны тэатр), «рэжысура (эстрада)», «рэжысура тэатра (музычны тэатр)», «рэжысура святаў (тэатралізаваныя)», «рэжысура святаў (народныя)», «мастацтва эстрады (рэжысура)», «народная творчасць (тэатральнае)».

У тэрмін да 15 верасня (уключна) неабходна прадставіць у Міністэрства культуры заяву і творчую канцэпцыю.

Падрабязней – на сайце Міністэрства культуры.

← Назад да спісу навін

XXVIIIМінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіў з 4 па 11 лістапада 2022 года