Навiны

На «Лістапад» прыедзе пастаноўшчык баявых самурайскіх сцэн Тэцура Сімагуці

На «Лістапад» прыедзе пастаноўшчык баявых самурайскіх сцэн Тэцура Сімагуці
09.10.2021
На адным з адмысловых мерапрыемстваў пазаконкурснай праграмы XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” з майстар-класам выступіць Тэцуро Сiмагуцi, шырока вядомы ў Японіі і за яе межамі як акцёр, рэжысёр, прадзюсар, заснавальнік і кіраўнік тэатра “Камуi”, а таксама стваральнік стылю кёнгiдо – баявога мастацтва валодання японскім мячом.
Сусветную вядомасць Тэцуро Сімагуці атрымаў пасля супрацоўніцтва з рэжысёрам Квенцінам Таранціна. Сiмагуцi-сан стаў не толькі пастаноўшчыкам баявых сцэн, але і сыграў адну з запамінальных роляў у культавай дылогіі “Забіць Біла”.
Сёння Тэцуро Сiмагуцi лічыцца адным з самых вядомых сучасных самураяў Японіі. У канцы 1990-х ён прыдумаў, як не толькі захаваць, але і адрадзіць баявое мастацтва продкаў. Так у 1998 годзе з’явілася яго самурай-шоу “Камуi”.
У сваіх пастаноўках калектыў звяртаецца да вопыту баявога мастацтва кэндзюцу, а таксама выкарыстоўвае прыёмы акцёрскага майстэрства тэатра кабукі. У аснове ўсіх шоу – сюжэты з японскага эпасу, а таксама моманты, якія ілюструюць сучасную гісторыю краіны. Частым госцем (і паўнавартасным удзельнікам) пастановак з’яўляецца жонка спадара Сiмагуцi, спявачка Міка Кабаясі. Песні ў яе выкананні гучаць у многіх нацыянальных кінапраектах і анімэ.
Дарэчы, у Мінску зорная пара ўжо бывала. У кастрычніку 2018 года Тэцуро Сiмагуцi і калектыў тэатра “Камуi” далі дабрачынны канцэрт і майстар-клас па баявым мастацтвам для ўсіх жадаючых. Тады ж спадар Сiмагуцi выказаў жаданне адкрыць у Мінску філіял ўласнай школы баявых мастацтваў.
У красавіку 2019 года падчас чарговага візіту ў Мінск майстар наведаў Нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм” і быў цёпла прыняты яе кіраўніцтвам. Сімагуці-сан ацаніў маштабы і магчымасці кінастудыі, таксама ішла размова пра рэалізацыю сумеснага беларуска-японскага кінапраекта.


← Назад да спісу навін