Навiны

Мікалай Бурляеў стане госцем цырымоніі адкрыцця «Лістапада»

Мікалай Бурляеў стане госцем цырымоніі адкрыцця «Лістапада»
20.10.2021
Вядомы акцёр, рэжысёр, грамадскі дзеяч Мікалай Бурляеў нядаўна адзначыў прыгожы юбілей – 75 гадоў. І ён па-ранейшаму поўны сіл і энергіі: здымае фільмы, піша сцэнары, праводзіць майстар-класы. І ўжо 30 гадоў узначальвае “Залаты Віцязь” – фестываль славянскага і праваслаўнага кіно, які называе галоўным праектам свайго жыцця. А яшчэ Мікалай Бурляеў – даўні і вялікі сябар Беларусі. Ён не раз бываў у Мiнску, у тым ліку на кінафестывалі “Лістапад”.
Па запрашэнні дырэкцыі народны артыст Расіі зноў прыедзе ў Мінск на ўрачыстую цырымонію адкрыцця XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю, якая адбудзецца 20 лістапада ў кінатэатры “Масква”. Убачыць і паслухаць легенду кіно можна будзе таксама днём пазней на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, дзе пройдзе творчая сустрэча з Мікалаем Бурляевым. Плануецца, што артыст таксама возьме ўдзел у круглым стале па актуальных пытаннях кінематаграфіі.

← Назад да спісу навін