Навiны

У асноўным конкурсе гульнявога кіно сфарміраваны склад журы

У асноўным конкурсе гульнявога кіно сфарміраваны склад журы
09.11.2021
У склад журы асноўнага конкурсу ігравога кіно ўвайшлі Лю Чжунчжэ (Кітай), Аляксей Петрухін (Расія), Уладзімір Мішчанчук (Беларусь), Івана Жыгон (Сербія) і Рэнат Даўлецьяраў (Расія), які ўзначаліць камісію.
Плануецца, што ўсе члены журы, за выключэннем доктара навук, дацэнта Школы акцёрскага майстэрства Пекінскай акадэміі кінамастацтва Лю Чжунчжэ, таксама наведаюць урачыстую цырымонію адкрыцця XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", якая адбудзецца 20 лістапада ў кінатэатры "Масква" (пр. Пераможцаў).
На жаль, з-за каранавірусных абмежаванняў госць з Кітая не мае магчымасці прыехаць у Мінск. Фільмы конкурснай праграмы Лю Чжунчжэ будзе глядзець анлайн. І што важна: паралельна з астатнімі членамі журы ў кінатэатрах. Пасля прагляду ўсіх стужак, якія прэтэндуюць на галоўны прыз праграмы ігравога кіно, члены журы абмяркуюць убачанае і падвядуць вынікі працы ў фармаце відэаканферэнцыі.

← Назад да спісу навін