Навiны

Заўтра пачынаюцца продажы на фільмы кінафестывалю «Лістапад»

Заўтра пачынаюцца продажы на фільмы кінафестывалю «Лістапад»
11.11.2021
Білеты на XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", які пройдзе ў сталіцы і рэгіёнах з 20 па 26 лістапада, паступяць у продаж у пятніцу, 12 лістапада. Цэны на білеты пачынаюцца ад 4 рублёў і залежаць ад кінатэатра і часу сеанса.
Сёлета на "Лістападзе" прадставяць амаль 100 карцін. У Мінску паказы адбудуцца ў пяці кінатэатрах з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі і ўсіх неабходных мер бяспекі. Білеты будуць даступныя як у касах кінатэатраў, так і на афіцыйным сайце УП “”.
Нагадаем, асноўнай пляцоўкай для паказу карцін з праграмы асноўнага конкурсу ігравога кіно стане кінатэатр "Цэнтральны". Першыя конкурсныя паказы гэтай праграмы пачнуцца ў аўторак, 23 лістапада. У гэты дзень журы і гледачы ўбачаць адразу тры карціны з асноўнага конкурсу: "Сем маленькіх супадзенняў" Петэра Готара, "Агонь" Айжан Касымбек (фільм прадставіць здымачная група) і "Рака" Гасана Салаба. Апошнія конкурсныя паказы (стужкі "Ілхак" Жахонгіра Ахмедава, "Юні" Камілы Андыні і "Дзень мёртвых" Віктара Рыжакова) пройдуць у вялікай зале кінатэатра "Піянер" 25 лістапада.
Крыху раней, у нядзелю (21 лістапада) у "Цэнтральным" пачнуцца паказы карцін пазаконкурснай праграмы і конкурсу дакументальнага кіно. Звярніце ўвагу: пасля дэманстрацыі дакументальнай стужкі "Іншым я ўжо не буду" рэжысёра Антона Нікалаева адбудзецца творчая сустрэча з народным артыстам Расіі Мікалаем Бурляевым.
Кінатэатр "Піянер", паводле традыцыі, стане галоўнай пляцоўкай "Лістападзiка". 20 лістапада ў 12:00 фестываль фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі адкрые першы беларускі поўнаметражны анімацыйны мюзікл "Зоркі сёмага неба" рэжысёра Алены Туравай. Следам, з 14:00, пачнуцца паказы конкурсных фільмаў - сёлета іх трынаццаць. Цырымонія закрыцця "Лістападзіка" з падвядзеннем вынікаў адбудзецца ў аўторак, 23 лістапада, у 12:00.
Там жа, у "Піянеры" пройдуць і некаторыя паказы асноўнага конкурсу дакументальнага і гульнявога кіно, а таксама карціны з пазаконкурснай праграмы, прысвечанай 50-годдзю беларускай анімацыі. У прыватнасці, 21 лістапада маленькія гледачы і іх бацькі змогуць паглядзець цудоўныя мультфільмы "Легенда аб лэдзі Гадзіве", "Беларускі прымаўкi", "Дзед", "Ложка для салдата", "Паданне пра гуслі", "Цацка" і "Лагодны воўк" .
У "Маскве" адбудуцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця кінафестывалю, а таксама адзін начны паказ з пазаконкурснай праграмы - фільм "Вар'яцкае кіно для дарослых" рэжысёра Раду Жудзе. Пачатак - 24 лістапада ў 23:00.
Карціны праграмы маладзёжнага кіно можна будзе ўбачыць у кінатэатры "Беларусь", які стане асноўнай пляцоўкай для гэтай праграмы. 21 лістапада ў 14:00 яе адкрые 46-хвілінная стужка "Ад дзвярэй да дзвярэй" рэжысёра з Індыі Рохіта Кхайтана. Завершацца паказы праграмы "Кіно маладых" у чацвер, 25 лістапада.
У "Доме кіно", у сваю чаргу, будзе прадстаўлена пазаконкурсная праграма фестывалю, а таксама некалькі фільмаў з асноўнага конкурсу ігравога кіно. Гэта карціны “Па вуліцы” кітайскага рэжысёра На Джазіа, “Мая ноч” Антуанэты Булат, а таксама “Герой” Асгара Фархадзі. Усе пералічаныя паказы пройдуць у нядзелю, 23 лістапада.


← Назад да спісу навін