У складзе журы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лicтападзiк” замена. На жаль, па сямейных абставінах вядомы рэжысёр і сцэнарыст з Узбекістана Юсуп Разыкаў прыляцець у Мінск не зможа. Замест яго судзейскую калегію ўзначаліць Ірына Шаўчук – папулярная актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Украінскай ССР, заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі, віцэ-прэзідэнт і генеральны дырэктар адкрытага фестывалю кіно краін СНД і Балтыі “Кінашок”.