Навiны

Круглы стол у Нацыянальнай бібліятэцы

Круглы стол у Нацыянальнай бібліятэцы
21.11.2021
Галоўнай тэмай дыскусіі стала тое, якім павінна быць кіно ў новай палітычнай, духоўнай і культурнай прасторы. Гэтую тэму задаў у сваім выступленні дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі.
Мадэратар сустрэчы, журналіст і рэжысёр Сяргей Кацьер справядліва нагадаў, што ўся постсавецкая кінематаграфія выйшла з савецкага кіно, і прапанаваў прааналізаваць перамены, якія адбыліся з таго часу.
Мікалай Бурляеў, народны артыст Расіі і арганізатар форуму “Залаты Віцязь”, падкрэсліў: “Мы павінны супрацьстаяць новаму сусветнаму парадку з яго абяскультурваннем”. А галоўнае, Мікалай Пятровіч прапанаваў стварыць Канфедэрацыю творчых саюзаў Саюзнай дзяржавы, да якой маглі б далучыцца прадстаўнікі Таджыкістана, Узбекістана, Кыргызстана ды іншых краін СНД.
Гэтую ідэю падтрымаў генеральны дырэктар па кінематаграфіі Узбекістана Фірдаўс Абдухалікаў. Паведаміў ён і важную навіну пра адраджэнне Ташкенцкага міжнароднага кінафестывалю пасля доўгага перапынку.
Акрамя таго, за круглым сталом прайшло абмеркаванне агульнага кінапракату на тэрыторыі СНД.


← Назад да спісу навін