Навiны

Дагавор аб супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана падпісаны

Дагавор аб супрацоўніцтве Беларусі і Узбекістана падпісаны
22.11.2021
Дэлегацыі Беларусі і Узбекістана ідэальна ўвасобілі слоган фестывалю “Кіно – сімфонія адзінства”. Дагавор дзвюх краін падпісалі генеральны дырэктар Агенцтва кінематаграфіі Узбекістана Фірдаўс Абдухалікаў і дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі.
Натуральна, такая важная падзея не магла абысціся строгім узроўнем дакументаў. Падпісанне дагавора суправаджалася ўрачыстай праграмай, прэзентацыяй кінастудыі “Узбекфільм”, а галоўнае, абмеркаваннем доўгага і вельмі важнага супрацоўніцтва, якое звязвае нашы краіны.
Сярод ужо завершаных праектаў дэлегацыі Узбекістана – “Ілхак” i “Узбечка”. Прыемным бонусам да іх прэзентацыі стала прысутнасць артыстаў і прадстаўнікоў здымачных груп гэтых фільмаў. А ў працы ўжо знаходзіцца сумесная з нашай краiнай стужка “Казбек” – гісторыя, якая адлюстроўвае даўняе сяброўства паміж беларусамі і ўзбекамі.





← Назад да спісу навін