Навiны

Стартаваў «Лicтападзiк»

Стартаваў «Лicтападзiк»
20.11.2021
Ганаровымі гасцямі сталі першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, дырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі.
Першым фільмам фестывалю выбралi яркая музычная гісторыя “Зоркі сёмага неба” ад рэжысёра Алены Туравай, а ўсяго за час “Лістападзіка” гледачы ўбачаць 14 вельмі розных, але нязменна цікавых прац.
Судзейскую калегію “Лістападзіка” узначальвае папулярная актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Украінскай ССР, заслужаная артыстка Расіі, віцэ-прэзідэнт і генеральны дырэктар адкрытага фестывалю кіно краін СНД і Балтыі “Кінашок” Ірына Шаўчук. Таксама працы ўдзельнікаў ацэньвае рэжысёр Аляксандр Ленкін і дырэктар кінастудыі “Грузія фільм” Хатуна Хундадзе. У склад савета юных кінакрытыкаў увайшлі Гарардас Сенюцас, Вераніка Гапановіч, Арцём Зайцаў, Кацярына Ляцецкая, Арцём Лучанок і Паліна Шульга.


← Назад да спісу навін