Навiны

Узнагароджаны пераможцы «Лiстападзiка»

Узнагароджаны пераможцы «Лiстападзiка»
24.11.2021
«Лiстападзiк» заўсёды быў бясконца важнай часткай Мінскага кінафестывалю, таму што фільмы для дзяцей ставяць асабліва высокія мэты, кідаюць выклік, які не кожны вырашыцца прыняць. Але ўдзельнікі гэтага года справіліся, усе стужкі без выключэння былі з захапленнем прыняты самай патрабавальнай і шчырай аўдыторыяй. Сёння ж настаў час для заслужаных узнагарод.
Асабліва ўдалым стаў гэты год для фільма «Новенькі» (Расія) рэжысера Аляксандра Куляміна. Гэтаму фільму дасталіся:
Прыз глядацкіх сімпатый
Прыз за лепшую дзіцячую ролю - Вераніка Усцінава
Прыз за лепшую працу дарослага акцёра ў дзіцячым фільме - Архіп Лебедзеў
А галоўнае, прыз Рады юных кінакрытыкаў
Удалым стаў фестывальны год і для анімацыйнага фільма «Нават мышы трапляюць у рай» (Чэхія) - менавіта яго рэжысеры Ян Бубенічак і Дэніза Грымава павязуць з сабой «Залаты Лiстападзiк».
Спецыяльны прыз журы «За сімфонію пачуццяў» дастаўся працы «Прэлюдыя і фуга» (Беларусь) рэжысера Ігара Волчака.
Дыпломам «За акварэльную паліфанію душы паэта» была ўзнагароджана стужка «Я таямніцу ў глыбіні душы хаваю» рэжысера Алены Пяткевіч.
Дзякуй усім, хто падзяліў гэтае свята з намі - і да новых сустрэч!






← Назад да спісу навін