Мінскі міжнародны кінафестываль «Лiстапад»
Ужо 28 гадоў кожны лiстапад адзначаецца ў Мiнску кiнаметрамi. Ад навiнак арт-хаўса да класiкi iнтэлектуальнага кiно. Ад “вяршкоў” сусветнага кiнапраката да рэтраспектыўных паказаў беларускiх аўтараў. Мiнскi мiжнародны кiнафестываль “Лiстапад” быў задуманы як штогадовы экзамен для кiно ўсёй постсавецкай прасторы. Але амаль за тры дзясятка гадоў ён значна падрос i пасталеў, ператварыўшыся з падзеi мясцовага значэння ў агульнае свята для кінагурманаў з усёй планеты.
Час кiно
На пачатку 1990-х неабходнасць у араганiзацыi ўласнага форуму выспела ва ўсiх, хто меў адносiны да кiно. Фестываль быў неабходны ў першую чаргу публiцы, для якой постсавецкае кiно заставалася больш значным, чым проста кiно. Кінематаграфістам, якiх звязвалi не толькi творчыя, але i даўнiя сяброўскiя адносiны. Маладым акцёрам – у тыя нялегкiя гады многія сыходзiлi з прафесii, нават вельмi таленавiтыя апынулiся незапатрабаванымi. Кiнатэатрам i “Беларусьфiльму”, для якiх фестываль стаў у некаторым сэнсе выратаваннем.
У 1994 годзе, калi мiнскi кiнафорум толькi пачынаўся, у пракат фестывальныя стужкі амаль не траплялi. А значыць, у гледачоў быў толькi тыдзень для эксклюзіўных кінамагчымасцяў – прагляду гульнявых i дакументальных навiнак, сабраных (у шмат чым дзякуючы сяброўскiм кiнематаграфiчным сувязям) з ўсёй постсавецкай прасторы.
Першым пераможцам мiнскага фестывалю стаў Мiкiта Мiхалкоў. Галоўны прыз атрымала яго дакументальная стужка-эксперымент “Ганна. Ад 6 да 18”. У галоўнай ролi мэтр зняў сваю дачку Ганну Мiхалкову, якая на працягу 12 гадоў адказвала на адныя i тыя ж пытаннi бацькi. Адказы дзяўчынкi рэжысёр звязаў з хронiкай тых часоў. Праз прызму адказаў маленькай Ганны мы бачым мноства падзей: смерць генсекаў Брэжнева, Андропава i Чарненкi, перабудову i распад Савецкага Саюза...
Кожны наступны “Лiстапад” публiка ўжо чакала. I фестываль не падводзiў: пашыраў праграму, станавіўся больш шчодры на статуэткі і дыпломы, запрашаў знакамiтых кiнематаграфiстаў.
Для прэзiдэнта “Лiстапада” Расцiслава Янкоўскага гэты восеньскi кiнапрагляд быў шмат у чым святам сямейным. Прыязджаў з Масквы яго брат Алег (часам з сынам Пiлiпам), старэйшы сын Расцiслава Iванавiча Iгар… Але якiмi б цёплымi i душэўнымi не былi першыя форумы, Янкоўскi ўжо тады разумеў: фестываль у першую чаргу павiнен адлюстроўваць працэсы ў кiно, а не быць карпаратыўным святам. Канчаткова вызначыўшы i растлумачыўшы канцэпцыю форуму, аргкамiтэт даслаў лісты з просьбай падтрымкi ў Мiнгарвыканкам i Адміністрацыю Прэзiдэнта. Рабiць сапраўдны, вялiкi кiнафестываль без дапамогi дзяржавы было немагчыма. I Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка форум падтрымаў. Але з умовай: акцэнт і асаблівую ўвагу – не толькi на захаванне традыцый i кiнематаграфiчнай спадчыны, якімі славілася наша краіна, але i на развiццё мiжнародных культурных адносiн. З такiм пажаданнем “Лiстапад” паступова атрымаў вагу i аўтарытэт. З гэтага часу кожны лiстапад Мiнск стаў жыць лепшымi творамi сусветнага кінематографа.
Усе гэтыя гады фестываль па-ранейшаму адбываецца пад апекай Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi. Ад яго імя ўручаецца спецыяльны прыз – дзеячам кіно выключна вышэйшай пробы.
Кiно з фестывальным акцэнтам
Многія прадстаўленыя на форуме карціны прыязджаюць у Мiнск ужо з прызамi i ўзнагародамi найбуйнейшых фестываляў свету. Курс на міжнароднае збліжэнне “Лiстапад” узяў шмат гадоў таму: паказваць мiнскiм гледачам усё тое лепшае, што было знята за апошнiя некалькi сезонаў. Арганізатары форуму пільна сочаць за тым, каб у праграмы конкурсных i пазаконкурсных паказаў траплялi галоўныя фестывальныя фаварыты кінафорумаў.
Але ў адрозненне ад “Мостры” або Берлiнале, мiнскi фестываль усё ж для гледачоў, а не для пракатчыкаў або істэблішмента. Квiткi на галоўныя фестывальныя днi заўсёды ёсць у продажы. I любы кiнааматар можа ўзяць аўтограф, а часам i пагутарыць са знакамiтымi гасцямi. У розныя гады на фестываль у Мiнск прыязджалi Андрэй Звягiнцаў, Фанi Ардан, Арнэла Муцi, Кшыштаф Занусi, Уладзiмiр Мяньшоў, Арманд Асантэ, Эмiр Кустурыца – зоркі сапраўды планетарнага маштабу.
Усё золата «Лістападу»
Душэўны, гасцінны, з утульнай атмасферай, якi не церпіць пафасу і крывадушнасці – “Лiстапад” ужо даўно стаў сэрцам славянскага кiнасвету. Ён стаiць апошнiм у каляндарным раскладзе “вялiкiх” фестываляў, таму мiсiя ў яго асаблiвая: закрыць кiнематаграфiчны сезон i паказаць усё лепшае, што было знята за мiнулы год. Але “Лiстапад” – гэта не толькi конкурс фiльмаў, якiя атрымалi поспех сярод гледачоў на радзiме i прэстыжныя фестывальныя прызы за мяжой. Перш за ўсе гэта свята кiно. У конкурснай праграме – толькi пераможцы i ўдзельнiкi розных мiжнародных фестываляў. У журы – знакамiтыя мэтры i таленавiтыя пачаткоўцы. “Лiстапад” – гэта адзiн з тых брэндаў, дзякуючы якiм Беларусь пазнаюць ва ўсiм свеце. З рэспектабельным глянцам і асаблівай еўрапейскай вытанчанасцю. З атмасферай сяброўства i сапраўднай беларускай гасцiннасцю. Ён быў, ёсць i застаецца адным з самых прадстаўнічых кiнафорумаў на постсавецкай прасторы – i любiмым для тысяч гледачоў.
XXVIIIМінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіў з 4 па 11 лістапада 2022 года